Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Жменя сонечных промняў”

12 сакавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачне працу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Жменя сонечных промняў”, прысвечаная паэтам-юбілярам 2024 года. Адкрыццё – а 18-й гадзіне.

Выстава прадставіць творчасць сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў бягучым годзе: Івана Чыгрынава – 90 год, Артура Вольскага – 100 год, Алеся Савіцкага – 100 год, Аркадзя Куляшова – 110 год, Максіма Лужаніна – 115 год, Алеся Якімовіча – 120 год, Міхася Лынькова – 125 год.

Цэнтральным вобразам экспазіцыі “Жменя сонечных промняў” выступае сонца, прамяні якога сімвалізуюць жыццёвыя шляхі мастакоў слова, асветленыя радасцю іх пісьменніцкай творчасці. Нібы сонечныя прамяні, разыходзячыся ў розныя бакі, іх творчасць мае агульны пачатак і грунт – любоў да жыцця, талент, натхненне.

На экспазіцыі можна будзе пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары згаданых пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі і інш.

У адкрыцці выставы возьме ўдзел Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.

Выстава працягне сваё экспанаванне да 2 чэрвеня 2024 года. Будзе цікава вучнёўскай моладзі, педагогам, навукоўцам і ўсім аматарам беларускай літаратуры і гісторыі.

Тэл. для даведак і запісу на экскурсіі: +375 17 363 56 21.

Close Menu