Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

З мэтай увекавечання памяці класіка беларускай літаратуры, выбітнага паэта, празаіка, публіцыста, мовазнаўцы Змітрака Бядулі, абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка пісьменніку.

Эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў.

Запрашаем прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян прыняць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ “АЗБ Беларусбанк” БІК: AKBBBY2X УНП: 190269032. Атрымальнік – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Код назначэння плацяжу – 999.

Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне, незалежна ад памера – даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для развіцця літаратуры.

Для даведкі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 3 лістапада 1941 г., Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Яфімавіч Плаўнік) памёр у эвакуацыі каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці, насуперак шматлікім складанасцям, была арганізавана работа па вяртанні яго на Бацькаўшчыну. Пры арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыхільнікаў таленту пісьменніка 3 лістапада 2020 года адбылося перапахаванне яго парэшткаў на Усходніх могілках у Мінску.

Close Menu