Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Збіраем рарытэты разам!

Зусім нядаўна наша краіна адзначала 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Быкава.

Да гэтай падзеі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры рыхтаваў новую экспазіцыю, прысвечаную гэтай знакавай падзеі.

Творчая біяграфія Васіля Быкава пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні пісьменніка былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» (1947, «Дапякло»), газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У першым баі»). Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны.

Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі. Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961).

У сувязі з падрыхтоўкай да стварэння экспазіцыі музей ажыццяўляў пошук і збор матэрыялаў, якія былі на ёй прадстаўлены:

Часопіс “Вожык” 1947 год № 5, 8, 11-14, 16

Газета “Гродзенская праўда” за 1949 год

 

Кнігі:

Быкаў, В. Ход канем: (апавяданні) / Васіль Быкаў. — [Мінск] : [Звязда], [1960]. — 47 с.

Быкаў, В. Трэцяя ракета; Здрада: аповесці / Васіль Быкаў. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1962. — 225 с.

Быкаў, В. Ваўчыная яма : [аповесць] / Васіль Быкаў. — Мінск : Беларус. т-ва «Кніга», 2001. — 260 с.

Быкаў, В. Барадулін Р. Калі рукаюцца душы. – Мінск : 2003

Быкаў, В. Бліндаж : [аповесці] / Васіль Быкаў. — Менск : В. Хурсік, 2006. — 189, [2] с.

Быков, В. A halottaknak nem faj = Мертвым не больно / Vaszil Bikov. — Debrecen : Europa kvk., [19—]. — 270 l.

БыкаўВ. Tretia raketa / Z rus. znenia bielorus. orig. prel. V. Fura. — Bratislava : Osveta, 1964. — 123, [3] s.

БыковВ. Treti raketa / Vasil Bykav ; z belorus. orig. prel. M. Vecerova. — Praha : Svet Sovetu, 1964. — 130 s.

Быков, В. Ztec / Vasil Bykav ; prel. J. Hulak. — Praha : Lid. Nakl., 1970. — 132 s.

Быков, В. Znameni zla / Vasil Bykav ; prel. J. Hulak. — Praha : Lid. Nakl., 1987. — 258 s. — (Proudy. Velka rada ; nr 25)

Запрашаем да ўдзелу ў пошуку прадметаў музейнага значэння, звязаных з асобай Васіля Быкава, для далейшага экспанавання і папаўнення музейных калекцый!

Тэлефон для сувязі: +375 17 283 29 86

E-mail: bellitmuseum@tut.by

Close Menu