ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ
З такой прапановай да прадстаўнікоў беларускай дыяспары і беларускіх літаратараў за мяжой ад імя Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры звярнуўся дырэктар Міхаіл Рыбакоў.
Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і дыпламатычных прадстаўніцтваў нашай краіны за мяжой ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” і падпраграмы “Беларусы ў свеце” на 2016-2020 гады.
У Дзень роднай мовы, 21 лютага 2019 г., музей атрымаў падарункі ад Дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”. Іх падчас адкрыцця вучнёўскай Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” ва ўрачыстай абстаноўцы перадала музею дырэктар Вольга Антоненка. Гэта кнігі Уладзіміра Шуглі “В раздумьях души” і “Под звуки струн сердечных” (ад беларусаў Цюмені), а таксама збор літаратурна-мастацкіх альманахаў “Созвучие”.
Таксама фонды музея папоўніліся кнігамі і перыядычнымі выданнямі ад Цэнтра беларускай культуры г. Даўгаўпілса і Саюза беларусаў Латвіі; Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве і Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” беларусаў Польшчы; падборкай кніг ад беларусаў Масквы, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” і беларусаў Новасібірска, перададзенымі Беларускім таварыствам па сувязям з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма”, асабістымі кнігамі члена праўлення згаданага таварыства М.Л. Рыбакова.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім фундатарам за хуткі водгук на прапанову музея і з нецярпеннем чакаем новых экспанатаў для будучай экспазіцыі аб гісторыі літаратуры беларускага замежжа.
ЗБІРАЕМ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ РАЗАМ.
Нашы кантакты:
Адрас: 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Тэл./факс: + 375 (17) 334-72-61. сайт http://bellitmuseum.by E-mail: bellitmuseum@tut.by Фэйсбук https://www.facebook.com/bellitmuseum
Уладзімір Шугля “В раздумьях души” и “Под звуки струн сердечных” (Беларусы Цюмені)
Кнігі ад беларускіх суайчыннікаў з Масквы
Паэтычны зборнік “Песенны масток” Альберта Белуся і Станіслава Валодзькі (Латвія) і Беларускі кірмаш у Даўгаўпісе (Літва)
Кнігі ад ФНКА “Беларусы Расіі” і ад беларускага таварыства па сувязях з беларускімі суайчыннікамі за рубяжом “Радзіма”
Кнігі ад Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай (Новасібірск) і Беларускіх суайчыннікаў з Масквы
Кнігі ад Республіканскага цэнтра нацыянальных культур (Мінск)
Міра Лукша “Спеў дрэў”. Выданне Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Польшча)