Мінскі гадзіннікавы завод “Луч” выпусціў у свет новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў “Мова”, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу.
З гэтай нагоды 20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у Музеі гадзіннікавай справы Беларусі адбылася прэзентацыя гадзінніка і адкрылася выстава, дзе прадстаўлены прадметы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, якія належалі Уладзіміру Сямёнавічу.
Завод “Луч”, са свайго боку, ласкава перадаў нашаму музею экзэмпляр новага гадзінніка, які ўпрагожыць і ўзбагаціць музейны збор, звязаны з імем славутага класіка.