Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры выказвае шчырыя словы ўдзячнасці дырэктару Міхаілу Леанідавічу Рыбакову за плённую сумесную працу па рэалізацыі лепшых культурна-асветніцкіх праектаў на ніве гісторыі беларускай літаратуры і развіцця айчыннай культуры.
Калі адны дзверы зачыняюцца, адчыняюцца іншыя. Няхай гэты дзень стане пачаткам для чагосьці новага, перспектыўнага, радаснага, займальнага і надзвычай цікавага. Жадаем Вам рэалізацыі самых грандыёзных праектаў, далейшых прафесійных дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай пастаўленыя мэты стануць рэальнымі, а перамены будуць выключна станоўчымі.
Заўсёды разам, назаўжды ў сэрцах!









