Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Чакаем усіх аматараў яскравых народных спеваў, танцаў і абрадаў на калядныя вячоркі!

11 студзеня 2021 года ў 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Святло каляднай зоркі” з удзелам беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца”.

У рэпертуары ансамбля — духоўныя, беларускiя народныя, абрадавыя i лiрычныя песнi розных рэгiёнаў Беларусi. Захаванне iх першароднага гучання i стылю выканання, iмкненне зберагчы народныя традыцыi, абрады, танцы i мову беларускага народа – галоўнае творчае крэда калектыву.

Падчас канцэрта калектыў выканае святочныя калядныя спевы і танцы, а таксама зладзіць абрадавыя гульні з удзелам гледачоў.

Мастацкi кiраўнiк  — Алесь Свiрскi. 

Кошт: 3 руб.

Білеты можна набыць у касе музея.

Дзе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак і заказа квіткоў:

+375(17) 363-56-21.

Close Menu