
11 студзеня 2021 года ў 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Святло каляднай зоркі” з удзелам беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца”.
У рэпертуары ансамбля — духоўныя, беларускiя народныя, абрадавыя i лiрычныя песнi розных рэгiёнаў Беларусi. Захаванне iх першароднага гучання i стылю выканання, iмкненне зберагчы народныя традыцыi, абрады, танцы i мову беларускага народа – галоўнае творчае крэда калектыву.
Падчас канцэрта калектыў выканае святочныя калядныя спевы і танцы, а таксама зладзіць абрадавыя гульні з удзелам гледачоў.
Мастацкi кiраўнiк — Алесь Свiрскi.
Кошт: 3 руб.
Білеты можна набыць у касе музея.
Дзе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Тэлефон для даведак і заказа квіткоў:
+375(17) 363-56-21.