Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрылася часовая экспазіцыя “Літаратурная брама ХХІ ст.”

28 лютага ў музеі адбылася прэзентацыя часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Літаратурная брама ХХІ стагоддзя”. Выстава знаёміць з творчасцю лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года. Тут прадстаўлены кнігі, газеты, часопісы, рукапісы, дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы аўтараў, адзначаных вышэйшай літаратурнай узнагародай краіны. Гэта Фёдар Гурыновіч, Віктар Кунцэвіч, Сяргей Міховіч, Мікола Мікуліч, Уладзімір Мазго і Алеся Кузняцова.

З ліку саміх лаўрэатаў на адкрыцці выставы прысутнічалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, галоўны рэдактар газеты “Сельская газета” Сяргей Рыгоравіч Міховіч і паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мінаевіч Мазго.

Шаноўныя госці выступілі з вітальнымі словамі, падзяліліся сваімі думкамі аб літаратуры, развагамі аб жыцці і месцы чалавека ў ім, пачыталі вершы.

Выстава будзе дзейнічаць да 22 лютага 2026 года.

Запрашаем! Уваход вольны.

Close Menu