Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем школьнікаў!

1 верасня – асаблівы, святочны дзень, з якога пачынаецца дарога ў захапляльны свет ведаў. Нягледзячы на тое, што канікулы скончыліся, сумаваць не прыйдзецца. Да Дня ведаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў захапляльную інтэрактыўную праграму “Знаёмся, я – музей!”. Цягам пяці дзён, з 3 па 7 верасня, мы прапануем наведаць заняткі, якія пазнаёмяць з літаратурным і музейным светам:

“Знаёмся, я – музей!” (2 – 4 класы) – выдатная магчымасць для малодшых школьнікаў упершыню патрапіць у музейны свет, даведацца шмат цікавага, адкуль пайшлі музеі, адчуць сябе сапраўдным музейшчыкам і стварыць кніжачку-сувенір сваімі рукамі. Кошт: 3.50 руб.

“Нізка беларускіх казак” (2 – 5 класы) – у займальнай форме пазнаёміць маленькіх наведвальнікаў з дзівосным светам беларускіх народных казак. Удзельнікаў чакаюць сустрэчы з цікавымі героямі ды міфічнымі істотамі. Кошт: 3.50 руб.

“Як хлеб да нас на стол прыйшоў” (2 – 4 класы) – музейны занятак, які дазваляе бліжэй пазнаёміцца з вядомай беларускай народнай казкай “Лёгкі хлеб”. Юныя ўдзельнікі ўзгадаюць сюжэт і герояў казкі, пазнаёмяцца з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, складаным і крапатлівым працэсам вырабу хлеба. Кошт: 3.50 руб.

“Загадкі дзеда Кандрата” (7-11 класы) – мовазнаўчая гульня па кнізе Кандрата Крапівы. Напачатку наведвальнікі даведаюцца пра цікавыя таямніцы з жыцця пісьменніка, а пасля іх чакае пазнавальная гульня са словамі. Кошт: 3.50 руб.

 “Таямніцы экспазіцый” (8-11 класы) – пазнавальная гульня (квэст), падчас якой удзельнікі ўспрымаюць інфармацыю праз экспанаты ў вітрынах, становячыся актыўнымі “даследчыкамі” музейнай прасторы. Кошт: 8.00 руб.

“Капітан далёкіх вандровак” (7 – 11 класы) – захапляльная літаратуразнаўчая і краязнаўчая камандная гульня па прыгодніцкіх кнігах Янкі Маўра. Удзельнікам трэба разгадваць таямніцы жыцця на далёкіх астравах і пераадольваць яго цяжкасці разам з героямі твораў Янкі Маўра. Кошт: 5.00 руб.

Падрабязная інфармацыя і запіс: +375 17 363 56 21.

Чакаем вас па адрасе: вул. Максіма Багдановіча, 13.

 

Close Menu