Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Паэт і Свет”

Запрашаем Вас прыняць удзел у

навукова-практычнай канферэнцыі “Паэт і Свет”,

прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Усцінавіча Броўкі

і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, літаратуразнаўцы, гісторыкі, архівісты, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.

Канферэнцыя плануецца адбыцца 15 кастрычніка 2020 года ў г. Мінску.

!У сувязі з аб’ектыўнымі прычынамі магчыма завочнае правядзенне канферэнцыі.

Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі:

  1. Літаратурная і грамадская дзейнасць Петруся Броўкі ў культурным кантэксце XX стагоддзя:
  • Вобраз сучасніка ў творчасці П.Броўкі.
  • Перакладчыцкая дзейнасць П.Броўкі. Пераклады твораў П.Броўкі на мовы свету.
  • Паэзія П.Броўкі ў беларускай песеннай культуры.
  • Пятрусь Броўка і сучаснікі.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў культурным і гістарычным кантэксце.
  1. Актуальныя праблемы дзейнасці літаратурных і мемарыяльных музеяў:
  • Асаблівасці фарміравання і захавання фондаў.
  • Спецыфіка культурна-адукацыйнай дзейнасці.
  • Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына творцы: спосабы і метады даследавання.

!Таксама дазваляецца прапанаваць іншыя тэмы дакладаў, блізкія да праблематыкі канферэнцыі. Будуць разгледжаны ўсе варыянты!

Формы ўдзелу: дакладчык (вочны, завочны), слухач.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна падаць заяўку да 25 верасня 2020 г.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Артыкулы для зборніка неабходна даслаць да 5 кастрычніка 2020 г.

Заяўка і артыкул дасылаецца ў прапанаванай форме на пошту: museum_brovka@tut.by. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

 

У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку; дакладчык/слухач, вучоная ступень, дата нараджэння, хатні адрас, хатні тэлефон, месца працы, пасада, працоўны адрас, працоўны тэлефон, E-mail, назва даклада ці паведамлення.

Патрабаванні да афармлення дакладаў:

Аб’ём даклада — да 5 старонак, набраных ў рэдактары Microsoft Word, захаваных у фармаце RTF праз адзінарны інтэрвал шрыфтам Times New Roman, 14 пт. Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Close Menu