
Запрашаем Вас прыняць удзел у
навукова-практычнай канферэнцыі “Паэт і Свет”,
прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Усцінавіча Броўкі
і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, літаратуразнаўцы, гісторыкі, архівісты, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.
Канферэнцыя плануецца адбыцца 15 кастрычніка 2020 года ў г. Мінску.
!У сувязі з аб’ектыўнымі прычынамі магчыма завочнае правядзенне канферэнцыі.
Праблемна-тэматычнае поле канферэнцыі:
- Літаратурная і грамадская дзейнасць Петруся Броўкі ў культурным кантэксце XX стагоддзя:
- Вобраз сучасніка ў творчасці П.Броўкі.
- Перакладчыцкая дзейнасць П.Броўкі. Пераклады твораў П.Броўкі на мовы свету.
- Паэзія П.Броўкі ў беларускай песеннай культуры.
- Пятрусь Броўка і сучаснікі.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў культурным і гістарычным кантэксце.
- Актуальныя праблемы дзейнасці літаратурных і мемарыяльных музеяў:
- Асаблівасці фарміравання і захавання фондаў.
- Спецыфіка культурна-адукацыйнай дзейнасці.
- Матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына творцы: спосабы і метады даследавання.
!Таксама дазваляецца прапанаваць іншыя тэмы дакладаў, блізкія да праблематыкі канферэнцыі. Будуць разгледжаны ўсе варыянты!
Формы ўдзелу: дакладчык (вочны, завочны), слухач.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна падаць заяўку да 25 верасня 2020 г.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў. Артыкулы для зборніка неабходна даслаць да 5 кастрычніка 2020 г.
Заяўка і артыкул дасылаецца ў прапанаванай форме на пошту: museum_brovka@tut.by. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.
У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку; дакладчык/слухач, вучоная ступень, дата нараджэння, хатні адрас, хатні тэлефон, месца працы, пасада, працоўны адрас, працоўны тэлефон, E-mail, назва даклада ці паведамлення.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Аб’ём даклада — да 5 старонак, набраных ў рэдактары Microsoft Word, захаваных у фармаце RTF праз адзінарны інтэрвал шрыфтам Times New Roman, 14 пт. Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).