28 лютага 2022 г. ва ўстанове “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адбудзецца ІІІ-я Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў
VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Літаратуразнаўчая секцыя пераважыла
па масавасці і будзе падзелена на 2 ўзроставыя катэгорыі.
Па выніках разгляду заявак самымі папулярнымі асобамі,
да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Уладзіслаў Галубок, Зоська Верас, Максім Танк, Алесь Адамовіч, Міхась Стральцоў, Янка Брыль.
Вынікі канферэнцыі будуць падводзіцца Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, краязнаўцамі.
Удзельнікаў мерапрыемства чакае святочны музычны падарунак
ад узорнага ансамбля народнай музыкі “Шчабятуха” ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” пад кіраўніцтвам А.У.Рудніцкай.
Урачыстае адкрыццё аб 11-й гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Падрабязная інфармацыя і даведкі па тэл.: 8 (017) 363-56-21.
Арганізацыйны камітэт канферэнцыі