29 лістапада ў музеі адкрылася выстава “Дарога да міру”, падрыхтаваная сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І.Даля (г.Масква). Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі і 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Прасторава-вобразныя інсталяцыі мастачак Наталлі Раманавай і Кацярыны Ірхінай дэманструюць аўтарскае бачанне падзей вайны, чалавечых лёсаў і літаратурных твораў.
У фокус мастацкай увагі трапіла творчасць пісьменнікаў А.Платонава, Б.Акуджавы, В.Быкава, В.Каверына, Д.Граніна, А.Адамовіча, М.Зошчанкі, В.Астаф’ева, В.Някрасава, К.Сіманава.
У прэзентацыі выставы ўдзельнічалі калегі і партнёры з расійскага боку – намеснік дырэктара па экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля Наталія Папанава, экскурсавод Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля Вольга Панфілава, мастакі Аляксей Мазгавы і Кацярына Ірхіна. На мерапрыемства была запрошана і выступіла з прамовай Наталля Адамовіч – дачка пісьменніка Алеся Адамовіча.
Выстава будзе дзейнічаць да 11 мая 2025 года. Запрашаем наведаць!