Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на забаўляльную праграму для ўсёй сям’і

“Калядкі далёка, кілбаскі высока! Калядкі наблізіліся, кілбаскі панізіліся! Калядкі блізка, кілбаскі нізка!” – так спявалі героі Пятра Васючэнкі пан Заблоцкі і яго дружбак пан Кубліцкі. І, калі іх цікавіла, як бы спатоліць свой жывот, то мы з вамі “згаладалі” па іншаму: на атмасферу, гульню, традыцыю. То давайце весяліцца, бо Каляды ўжо зусім блізка!

Што мы прапануем:

  • Батлеечны спектакль па аповедзе П.Васючэнкі “Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага”
  • Навагодні КВІЗ,
  • Калядныя гульні і спевы

Наталіцеся радасцю ўсёй сям’ёй! Далучайцеся да каляднага двіжу!

Кошт квітка – 10 рублёў.

Чакаем вас 20 снежня а 16-й гадзіне.

Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95 (колькасць месцаў абмежаваная)

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu