Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на выставу “Пісьменнік. Мастак. Чытач: Дыялог праз кнігу”

З 25 верасня 2020 года ў музеі распачынае работу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Пісьменнік. Мастак. Чытач: Дыялог праз кнігу”.

Калі адкрываем кнігу, мы знаёмімся не толькі з тэкстам, але і з мастацкім афармленнем выдання. Ілюстраваная кніга – сапраўдны твор мастацтва кніжнай графікі. Не заўжды пераасэнсаванне літаратурнага вобраза мастаком супадае з уяўленнем чытача, але часам можа стаць для апошняга вызначальным на ўсё жыццё ў стаўленні да кнігі ў прыватнасці і да чытання ўвогуле.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі і кнігі з ілюстрацыямі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Экспазіцыя схематычна падзелена на тры блокі ілюстрацый: да празаічных твораў, да паэтычных зборнікаў і да дзіцячай кнігі, якія адрозніваюцца як канцэпцыяй, так і стылістыкай мастацкага ўвасаблення. Дыялог паміж мастаком і пісьменнікам, ілюстратарам і чытачом, мэтрамі кніжнай графікі мінулага стагоддзя і іх сучаснымі творчымі нашчадкамі можна прасачыць праз работы Анатоля Тычыны, Арлена Кашкурэвіча, Мікалая Гуціева, Нінэль Шчаснай, Святланы Міхалап і іншых. Прадстаўлены ілюстраваныя выданні твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, Максіма Танка, Івана Мележа, Анатоля Вярцінскага, Надзеі Ясмінскай і іншых.

Выстава прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Уваходны квіток: 1,5 рублі для школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў, 3 рублі – для дарослых.

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.

Close Menu