“Жыццё – вандроўка на чоўне па моры” – такімі задуменнымі радкамі пачынаецца верш Францішка Багушэвіча.
На радзіме паэта ў “блаславёных Кушлянах” па традыцыі кожнае лета ладзіцца Кушлянскі фэст. У мінулым годзе пад час свята маленькія мастакі і іх выкладчыкі зладзілі пленэр “Кушляны-2022”.
З 28 лютага ў нашым музеі працуе выстава мастацкіх работ удзельнікаў пленэра.
Партрэты Францішка Багушэвіча, калаж батлейкі з фэста, кушлянскія краявіды – усё гэта можна пабачыць на мастацкіх работах, створаных на пленэры навучэнцамі творчай майстэрні PLOT і вучнямі Паўла Сілівончыка. Таксама на выставе ёсць і работы ўдзелькаў PLOTа на іншыя самыя разнастайныя сюжэты.
Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.
Уваход вольны.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.
Даведкі па тэлефоне: +375 (17) 363 56 21.