Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на выставу!

“…Красиво у нас на Волге!..
Простор-то, простор-то какой!..”
Максім Багдановіч

Класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч (1891–1917) вялікую частку жыцця пражыў удалечыні ад радзімы. У 1896 годзе, пасля смерці маці, будучы паэт разам з сям’ёй пераехаў у Ніжні Ноўгарад, куды яго бацьку перавялі па службе ў Ніжагародскае аддзяленне Сялянскага пазямельнага банка. Дванаццаць гадоў жыцця Максіма Адамовіча звязаны з Ніжнім Ноўгарадам, старадаўнім прыгожым горадам на Волзе. Менавіта тут ён пачаў пісаць вершы на беларускай мове, тут убачыў свае першыя публікацыі.

Прыгажосць Ніжняга Ноўгарада, Волгі, навакольнай прыроды не магла не закрануць яго сэрца, з вялікім цяплом у апавяданні “Шаман” піша пісьменнік пра горад: “…Красиво у нас на Волге!.. Простор-то, простор-то какой!.. Как светло, – будто червонное золото, забрызгано по реке… ночью подъедем к Нижнему, море огней… Ярмарка за Окой… горит и сверкает, музыка в Главном доме гремит…”.

У экспазіцыі выставы прадстаўлены 40 прац з фондаў Рускага музея фатаграфіі (г. Ніжні Ноўгарад, Расія).  Яны аднаўляюць вобраз Ніжняга Ноўгарада мяжы XIX-XX стагоддзяў, мы бачым шырокія абшары Волгі, цудоўныя віды горада і знакаміты ніжагародскі кірмаш, ніжагародскую гімназію, дзе вучыўся Максім Багдановіч, партрэты гімназістаў, гімназістак і вядомых ніжагародцаў – Максіма Горкага і Максіма Дзмітрыева, членаў іх сем’яў, Яўгенія Чырыкава, Івана Буніна, Леаніда Андрэева, Сцяпана Скітальца. Аўтары прац – знакамітыя фатографы Максім Дзмітрыеў, Андрэй Карэлін і іншыя.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадставіў для экспанавання арыгінальныя фатаграфіі прадстаўнікоў сям’і Багдановічаў і Гапановічаў, паштоўкі з атэлье Максіма Дзмітрыева, з якім Адам Багдановіч быў знаёмы і меў цесныя стасункі ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Выстава будзе працаваць з 22 мая па 30 чэрвеня 2024 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95.

Close Menu