Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на вечарыну традыцыйных танцаў!

Праект “Традыцыйныя танцы ў Траецкім”

Адразу па Вялікадні ў беларусаў здаўна было прынята яшчэ дні тры святкаваць ды хадзіць па хатах з валачобнымі спевамі. Працягнуць адзначэнне Вялікадня запрашаем у Літаратурным музеі вечарынай традыцыйных танцаў.

Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў, якія гуртуюць, з’яўляюцца своеасаблівым спосабам камунікацыі, даюць магчымасць пазнаёміцца і знайсці аднадумцаў. 

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан. І куды ж без заліхвацкіх прыпевак, якія зададуць адмысловы настрой красавіцкаму вечару! На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.

Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо хоча навучыцца!

Калі: 21 красавіка, 19:00 – 22:00.

Квіткі: 10р.

Даведкі: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

 

Close Menu