Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на “Вечар усходніх культур”

23 снежня 2022 года з 17:00 да 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца культурнае мерапрыемства “Вечар усходніх культур”.

У праграме свята – выступленне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна Тэатра ўсходняга танца “Тамазур” (кіраўнік Яўгенія Храмцэвіч). Для ўсіх жадаючых, у рамках канцэртнай праграмы, адбудзецца майстар-клас па ўсходніх танцах. Падчас мерапрыемства пройдзе шоу нацыянальных строяў розных усходніх краін, дэгустацыя сірыйскай і палестынскай нацыянальнай кухняў.

Наведвальнікам прадставяць культуру Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана, Туніса, Лівана, Ірака, Іарданіі, Алжыра і Егіпта.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах культурнага праекта “Пад адзіным небам Беларусі” пры падтрымцы Пасольстваў Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Палестынская абшчына” (старшыня Эль Вадзіа Ібрагім Мустафа).

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320476 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых – 10 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў – 7 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

Сардэчна запрашаем! Прыходзьце ўсёй сям’ёй!

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Кантакты для сувязі: +375 (17) 363-94-65 (Музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Close Menu