Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на творчы вечар з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой!

Запрашаем 20 лістапада а 18-й гадзіне дзяцей і іх бацькоў на чароўны творчы вечар з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой!

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў свет сучаснай беларускай казкі і цудаў.

Падчас сустрэчы таленавітая аўтарка адкрые таямніцы свайго пісьменніцкага майстэрства, а таксама бліжэй пазнаёміць гасцей са сваімі персанажамі.

Прыемнай аздобай вечара стане музейны тэатр ценяў са спектаклем пра Вухуціка.

Акрамя гэтага, юных гасцей чакае захапляльны інтэрактыў з гульнямі, віктарынай і, канешне, прызамі для самых кемлівых і актыўных.

Прыходзьце ўсёй сям’ёй за натхненнем, яркімі эмоцыямі і казкай, якая ажывае на вачах!

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Запіс абавязковы па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu