Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на творчы вечар Таццяны Сівец

Здавалася б, што можа быць прасцей, чым адказаць на пытанне хто я? Хто лепш за нас саміх ведае кім мы ёсць? Але гэта сталася ледзь не галоўным пытаннем філасофіі, якое людзі спрабуюць вырашыць ужо доўгія і доўгія гады.

Так, кожны творца шукае сваё слова, свой шлях у абранай ім дзейнасці. Хтосьці знаходзіць сябе адразу, хтосьці не спыняецца ў гэтай вандроўцы ніколі. Мноства ўнікальных гісторый і з адной з іх мы запрашаем Вас пазнаёміцца на творчым вечары Таццяны Сівец.

Паэзія, проза, драматургія, крытыка, пераклады – у якім з гэтых накірункаў аўтар пачувае сябе ўтульней? Якія актуальныя творчыя задачы здзяйсняе зараз? Ці ўплывае на літаратурную дзейнасць кіраванне профільнай медыцынскай газетай? Дзе шукае натхнення? Якія адкрыцці былі зроблены цягам “вандровак у пошуках сябе”?

Пра ўсё гэта і многае іншае можна будзе дазнацца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Уваход вольны.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 або на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.

Close Menu