Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на экскурсію ў Літаратурны музей Петруся Броўкі

26 лютага а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на куратарскую экскурсію па выставе “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”.

Што вы ведаеце пра Петруся Броўку?

Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і “Александрына”? А быць можа вы ў школе вучылі верш “Калі ласка”?

Але як адбываўся творчы працэс? Што натхняла паэта на стварэнне пакаянных вершаў? Што хацеў данесці ў сваім лісце да яго Уладзімір Дубоўка? І нарэшце, хто быў першым каханнем паэта? Шэсць зборнікаў лірыкі. Пяць дзесяцігоддзяў. Ад імпульсіўнай маладосці, веры ў пераўтварэнне свету і літаратурны эксперымент — да сталасці, адказнасці, сумненняў і споведзі.

Куратар выставы – Карына Кушчанка.

Уваходны квіток: 15 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 17 342-09-81.

 

 

 

Close Menu