Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на тэматычную экскурсію па выставе “Дыяменты прыгожага пісьменства”

955 год спаўняецца Мінску! А героям нашай выставы – 100!

10 верасня а 15-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца тэматычная экскурсія “Дыяменты прыгожага пісьменства”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў Пятра Васілеўскага, Івана Гурбана, Пятра Стэфановіча, Івана Кудраўцава, Пятра Харкова, Алеся Махнача, Уладзіміра Шыціка і Івана Сіўцова.

З ліста героя выставы Івана Кудраўцава да пісьменніка Мікалая Лобана: “… пиши как можно больше про нашу родную матерь Беларусь. Пиши о ней, воспевай её, изучай, исследуй! Она этого стоит, она это заслужила!..”

Запрашаем Вас паглыбіцца ў літаратуру і даведацца больш пра знакавых асоб беларускай зямлі. Многія экспанаты з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва дэманструюцца ўпершыню!

Чакаем!

Кошт: 3 руб. – дарослыя, 1,50 руб. – школьнікі і студэнты.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.

Close Menu