Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны”

9 красавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны”.

Платон Галавач, як ніхто з тагачасных беларускіх пісьменнікаў канца 1920-х — пачатку 1930-х гг., здзіўляў і чытачоў, і крытыку. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш ды iншыя мовы. Ён не ўмеў маніць, не ўмеў прыстасоўвацца. Заставаўся шчырым, як у творчасці, так і ў паўсядзённасці. Яго дзівоснаму нежаданню мімікрыраваць, гордаму адстойванню ўласнай годнасці можна вучыцца цяпер.

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход – 4 рублі.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu