Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на святочную імпрэзу!

Вясна сёлета ўжо гучна і яскрава заявіла пра сябе птушынымі галасамі і сонечным ззяннем! Але каб яна засталася з намі, і ніякія кпіны зімы не перамаглі, варта прывітаць яе такімі ж сонечнымі, гучнымі і вясёлымі спевамі. Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”  і запрашае 29 сакавіка на імпрэзу “Вясна красна”.

Вас чакае фальклорная спеўная праграма, дзе можна будзе паслухаць радасныя і ўрачыстыя песні-вяснянкі з розных рэгіёнаў Беларусі, якімі заклікалі і віталі вясну, а разам з ёй і новы прыродны цыкл, новы год! А напрыканцы ўсе разам паводзім веснавыя карагоды.

Рыхтуйце сапраўдны вясновы настрой і прыходзьце ў Літаратурны!

Пачатак: 17:00.

Кошт: 15 рублёў.

Перадпродаж квіткоў у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30.

Узроставая катэгорыя: 6+

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu