Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на спектакль тэатра “Жывое слова”!

Кажуць, што гісторыі жывуць у кнігах. Але ёсць адна, якая выходзіць за межы старонак – гісторыя чалавека, што навучыў Беларусь бачыць сябе праз казкі і легенды. Гэта гісторыя Уладзіміра Караткевіча.

“Людзі, жыццё якіх віравала, спалі ўсяго толькі 4-5 гадзін. Што ж, іхняе жыццё было цікавым, было поўнае барацьбы, подзвігаў, велізарнае працы. Я, на жаль, не магу сябе аднесці да такіх. Жыццё ў мяне самае звычайнае,” – сцвярджаў пісьменнік пра самога сябе.

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, запрашаем у музей на спектакль Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”, прысвечаны Уладзіміру Сямёнавічу. Спектакль “Валодзя” – падарожжа ў яго свет: ад юнацкіх мараў да вялікіх кніг, якія сталі часткай гісторыі.

Пачатак: 19:00.

Кошт білетаў: 15 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Усіх сардэчна запрашаем!

Close Menu