Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на прэзентацыю выставы да юбілею Генадзя Чыстага

Запрашаем на прэзентацыю
мастацка-дакументальнай выставы
“Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея”
да юбілею Генадзя Чыстага

7 красавіка 2022 года а 17-й гадзіне

Слова экспазіцыя паходзіць ад лацінскага “expositio” – выстаўляць, што азначае ў шырокім сэнсе сукупнасць вызначаных прадметаў, выстаўленых для агляду. Віртуознасць выканання экспазіцыі робіць яе цэласным творам мастацтва – канцэптуальна прадуманым, функцыянальна насычаным і эстэтычна выразным. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае музейны мастак.

Генадзь Рыгоравіч Чысты – вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся  5 красавіка 1947 года ў г. Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 г., з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1994 г. Мастак стварыў серыю прац – партрэтаў музейных супрацоўніц, і гэта невыпадкова, бо вялікая частка яго творчага жыцця аказалася звязанай з беларускімі музеямі.

Сам сябе Генадзь Чысты сціпла называе мастаком-афарміцелем, але ён ніколі не быў простым афарміцелем музейных вітрын, якія займаліся толькі раскладкай экспанатаў. З першых дзён свайго супрацоўніцтва з музеямі ён выступае паўнапраўным удзельнікам творчага працэсу стварэння той ці іншай экспазіцыі, часам становіцца аўтарам мастацкай канцэпцыі. Ён шукае кансэнсус з музейнымі супрацоўнікамі ў пытанні колькасці і “якасці” экспанатаў, спрабуе выявіць і выбудаваць бачныя прадметныя і прасторавыя сувязі, каб наведвальнік адчуў сінхроннасць нашага часу і часу існавання-бытавання прадмета.

Мастацка-дакументальная выстава “Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея”, прымеркаваная да прыгожага юбілею Генадзя Рыгоравіча Чыстага, прэзентуе яго шматгранную творчую дзейнасць, непарыўна звязаную з беларускімі музеямі. Выстава – гэта рэтраспектыва супрацы беларускага мастака і экспазіцыянераў, своеасаблівая “справаздача” і фундамент для будучых экспазіцыйных праектаў.

Выстава пряцягне сваю дзейнасць па 3 мая 2022 года.

Музеі, у якіх Генадзь Рыгоравіч Чысты ствараў пастаянныя экспазіцыі:

  • Ашмянскі краязнаўчы музей. 1989;
  • Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча. Кушляны. 1990;
  • Дом-музей Максіма Багдановіча. Яраслаўль. 1992;
  • Мемарыяльны музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”. Ракуцёўшчына (першы пускавы комплекс 1994, другі пускавы комплекс 2004);
  • Лiтаратурны музей Кузьмы Чорнага. Цімкавічы. 1994;
  • Дом-музей Адама Міцкевіча. Навагрудак. 2001;
  • Дом-музей Янкі Купалы. Яхімоўшчына. 2001;
  • Калінкавіцкі краязнаўчы музей. 2002;
  • Музей гісторыі “Белпрамбудбанка”. Мінск. 2003;
  • Дом-музей М.Гарэцкага. Малая Багацькаўка. 2004;
  • Музей баявой славы. Гомель. 2005;
  • Дом-музей Я.Купалы. Вязынка. 2011;
  • Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” (першы пускавы комплекс 2008 г., другі пускавы комплекс 2011 г., паляўнічая зала, арсенал 2012 г.).

Музеі, у якіх Генадзь Рыгоравіч Чысты ствараў часовыя экспазіцыі:

  • Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Мінск;
  • Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Мінск;
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Мінск;
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі. Мінск;
  • Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Мінск;
  • Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”;
  • Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і інш.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu