Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на мастацкую выставу Паўла Дарохіна “Дэкодэр цішыні”

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне…

Вітрынамі зіяючыя крамы,

Кавярні, мора вывесак, як плямы,

Анонсы і плакаты на сцяне.

М. Багдановіч

 

У вершы Максіма Багдановіча “У Вільні” хораша прасочваецца атмасфера горада эпохі пачатку ХХ стагоддзя, дзе афішы і плакаты вісяць на сценах дамоў, што характарызуе тагачасныя адносіны да плакатнага мастацтва.

Выстава “Дэкодэр цішыні” атрымала назву паводле аднайменнага зборніка вершаў Паўла Дарохіна, які выйшаў у 2021 годзе.

На выставе будзе прадстаўлена 15 графічных лістоў, выкананых у лічбавым фармаце. Працы ствараліся на працягу 2012-2020 гг. На творчасць мастака паўплывалі японская гравюра, сярэднявечнае мастацтва і некаторыя мадэрнісцкія плыні пачатку ХХ стагоддзя, такія як dada, магічны рэалізм і “новая рэчыўнасць”. Сюжэты ж звязаныя са снамі, дзіцячымі жахамі і падсвядомасцю. Разам з тым ім уласцівыя пэўная іранічнасць і гуллівасць, пошук глыбокіх плыняў у абсурдным віры жыцця.

Павел Андрэевіч Дарохін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 г. Скончыў Мінскую гарадскую гімназію-каледж мастацтваў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2015 г. з’яўляецца сябрам Беларускага саюза дызайнераў. Займаецца ілюстрацыяй у галіне традыцыйнага і лічбавага мастацтва.

Прэзентацыя выставы “Дэкодэр цішыні” адбудзецца 24 жніўня 2021 года ў 18.30.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэл.: (017) 355 22 95, (017) 363 07 61.

maksimbagdanovich@gmail.com

Close Menu