Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на мастацка-дакументальную выставу “КП 2022”

Запрашаем на мастацка-дакументальную выставу “КП 2022”!

У супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча з’явілася традыцыя – ствараць напрыканцы года выставу паводле новых паступленняў у фонды, не выключэннем стаў і гэты, 2022 год.

Загадкавыя для старонняга чалавека літары – “КП”, якія з’яўляюцца часткаю назвы мастацка-дакументальнай выставы, не выклікаюць пытанняў у музейшчыкаў. Кожны, нават “самы” малодшы навуковы супрацоўнік, ведае сакрэт – “Кніга Паступленняў”. Калі казаць іншымі словамі, гэта адзін з найбольш важкіх, “лёсавызначальных” дакументаў для прадмета ці мастацкай працы, кнігі ці аўтографа, бо з моманту запісу-уліку пачынаецца новае, музейнае жыццё.

Мастацка-дакументальная выстава “КП 2022” з’яўляецца вынікам напружанай пошукавай і навукова-даследчай працы супрацоўнікаў музея, дэманструе сувязі з нашчадкамі роду Багдановічаў і Мякотаў, супрацу з беларускімі і замежнымі даследчыкамі жыцця і творчасці М.Багдановіча, падтрымку маладых творцаў.

Выстава будзе працаваць з 9 снежня 2022 г. па 7 студзеня 2023 г. Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 363-07-61.

Close Menu