Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на масленічную імпрэзу!

Літаратурны музей працягвае праект “Кола года”. Напярэдадні масленічнага тыдня, 15 лютага а 17-й гадзіне запрашаем на святочны канцэрт! Паводле старадаўняга звычаю будзем “праводзіць зіму з качаргамі, сустракаць вясну з пірагамі” – з песнямі, жартамі, гульнямі і добрым настроем.

Для гасцей падрыхтавана святочная канцэртная праграма. Вы пачуеце масленічныя абрадавыя песні з розных рэгіёнаў Беларусі і этнічнага памежжа: арэльныя, карагодныя і жартаўлівыя.

Дакранемся да народных традыцый, адчуем цеплыню жывой музыкі і спеваў і створым святочны настрой для сябе і сваіх блізкіх! Прыходзьце ў Літаратурны па сонца, усмешкі і веснавое натхненне!

Кошт: 12 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 4+

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Усіх сардэчна запрашаем!

Close Menu