Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на майстар-клас па велікодным дэкоры

Здаўна ў нашых продкаў самым галоўным вясновым святам лічыўся Вялікдзень. Сёлета святочныя даты супалі на абодвух календарах: на юльянскім і грыгарыянскім. То святкаваць будзем усе разам і падрыхтавацца да свята прапануем усім разам.

15 і 17 красавіка запрашаем у Літаратурны музей на майстар-клас Ганны Сілівончык па велікодным дэкоры “Пісанка”.

Кожны ўдзельнік сваімі рукамі расфарбуе некалькі дэкаратыўных яек, якімі можна будзе аздобіць святочны стол і любую прастору.

А таксама ў часе майстар-класа даведаемся шмат цікавага пра велікодныя традыцыі беларусаў.

Час: 17:00 (зборная група). Удзел арганізаваных груп магчымы ў іншы час па індуальным запісе.

Працягласць: 50-60 хв.

Кошт:  5 рублёў / 1 удзельнік.

Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 363-56-21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu