Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
(У. Дубоўка)
Сябры, зноў рады запрасіць вас на майстар-клас мастачкі Ірыны Князевай па роспісе шопераў “Пісаная торба”!
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы тэмай роспісу будзе наша цудоўная, лепшая ў свеце мова. Словы класікаў, паэтычныя радкі, выказванні вядомых людзей або вашы асабістыя думкі пра мову – усё гэта можа быць уласнаручна ўвекавечана на вашай стылёвай торбе!
Квіткі: 30 р. (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: шчыльны баваўняны шопер чорнага колеру, фарбы, трафарэты і інш.).
Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры ад музея.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 395-44-47 ( або праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
Наш адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Запрашаем! Будзе вельмі душэўна!