Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на майстар-клас па каўказскіх танцах

24 мая 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Баглановіча пройдзе майстар-клас па каўказскіх танцах. Пачатак а 18-й гадзіне.

У праграме сустрэчы – майстар-клас па лезгінцы школы каўказскіх танцаў “Одлар” (кіраўнік – Давуд Закірзадэ), выступленне ансамбля азербайджанскага танца «Сары Гялін» (кіраўнік – Алеся Касойкіна).

Для гасцей мерапрыемства будзе арганізавана тэматычная фотазона.

Мерапрыемства праводзіцца з удзелам Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Кангрэс Азербайджанскіх абшчын у Беларусі” і Посольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Запрашаем усіх жадаючых! Будзем шчыра рады вас прывітаць і патанчыць разам!

Квіткі: 10 рублёў.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).

Тел. +375 (17) 363-94-65.

Close Menu