Літаратурны музей працягвае лекцыйны праект “Традыцыйныя святы”.
Напрацягу ўсяго года мы разглядаем асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Слухаем аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. А таксама глядзім фрагменты этнаграфічных фільмаў па адпаведных тэмах.
Наступная лекцыя будзе прысвечаная Вялікадню – святу, якое ў старажытныя часы атаясамлівалася з пачаткам новага года. Вы даведаецеся аб беларускіх і еўрапейскіх традыцыях святкавання Вялікадня, аб унікальнай этнічна-спецыфічнай беларускай з’яве – валачобным абрадзе. А таксама аб тым, што і навошта спявалі валачобнікі. Запрашаем!
Калі: 10 красавіка, 19:00.
Кошт: 8р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.