Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры распачынае новы год з новага лекцыйнага праекта “Традыцыйныя святы”.
Напрацягу года будзем разглядаць асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, разнастайнасць абрадавых дзеянняў і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур. Будзем слухаць аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх зместы ва ўсёй шматстайнасці. А таксама будзем часам глядзець фрагменты этнаграфічных фільмаў па тэмах лекцый.
Першая лекцыя, як і належыць, будзе прысвечаная галоўным зімовым святам.
Запрашаем 12 студзеня а 16-й гадзіне!
Кошт: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.