Кожны рэгіён Беларусі мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі і, канечне, пра строй.
Цікавая і маладаследаваная тэма – адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці. Тут сялянскае адзенне старога тыпу ў цэлым раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у досыць малым аб’ёме. Але ўсё ж пэўныя матэрыялы па гэтым рэгіёне ёсць. У першай частцы лекцыі мы разглядалі графіку, жывапіс і старыя фотаздымкі, а зараз паглядзім аўтэнтычныя артэфакты з абранага рэгіёна.
Запрашаем 18 студзеня на аўтарскую лекцыю Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Гарадзеншчыны”.
Пачатак: 17:00.
Кошт: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.