Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на лекцыю да Дня маці

14 кастрычніка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю “Маці – адна ты, а вас жа мільёны!”, прысвечаную матулям Петруся Усцінавіча і Алены Міхайлаўны Броўкаў.

Гэты святочны дзень – добрая нагода для таго, каб павіншаваць жанчын, якія спазналі радасць мацярынства, а таксама згадаць аб тым, што такое сапраўдная любоў матчынага сэрца.

Алена Сцяпанаўна – маці паэта Петруся Броўкі, а таксама яшчэ дзевяці дзяцей. Яна спрыяла культурнаму выхаванню будучага творцы, заўсёды падтрымлівала паэтычныя спробы сына, шчыра радавалася яго дасягненням, і нават пад страхам смерці адмовілася адракацца ад яго радкоў, за што пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Алена Рыгораўна Рыдзеўская была жонкай дырэктара Беларускага педагагічнага тэхнікума Міхаіла Антонавіча Рыдзеўскага, матуляй траіх дзяцей, у тым ліку і Алены Міхайлаўны – жонкі Петруся Броўкі. Гэтай сям’і давялося перажыць і прызвычаіцца да пастаянных зменаў месца жыхарства, улады, грамадскага ладу жыцця – можна сказаць, што гэтыя людзі жылі на скрыжаванні “эпох”. Акрамя таго, Алене Рыгораўне і яе сям’і, як і многім людзям у тыя часы, прыйшлося сутыкнуцца з цяжкімі выпрабаваннямі лёсу.

Шчымлівыя гісторыі гэтых жанчын ўражваюць, выклікаюць спачуванні. Іх учынкі, вартыя памяці і пашаны, сімвалізуюць сабою ўсю моц і шырыню матчынага сэрца. Мы прапануем вам згадаць гэтых жанчын-маці  разам з намі.

Уваход вольны!

Чакаем па адрасе г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

+375 (17) 342-09-81.

Close Menu