18 чэрвеня 2022 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца штогод у філіяле ўстановы – Музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны” – у гонар аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, нацыянальнага паэта Беларусі Францішка Багушэвіча.
У праграме фэсту:
- экскурсіі па музеі-сядзібе ад Алеся Жамойціна;
- музычная праграма ад этна-праекта Патрыцыі Свіцінай (БДУКіМ);
- літаратурны квіз са “Скарбонкай гульняў” ад Наталлі Галко;
- творчыя сустрэчы з літаратарамі Віктарам Шніпам і Інай Фраловай (ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”);
- пазнавальна-забаўляльная праграма ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (майстар-класы, музейныя гульні, аквагрым);
- прэзентацыя дзіцячых работ па выніках творчага конкурсу “Усім будзе чутна: ад краю да краю”;
- інтэрактыўная пляцоўка “Пуцявінамі роднага слова” (ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”);
- народны тэатр лялек “Батлейка” (філіял “Залескі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
- народны ансамбль песні “Вечарынка” (філіял “Жодзішкаўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”);
- узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”);
- праграма народнай інструментальнай музыкі “Іграю, як знаю, скачу, як хачу” (ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”).
Таксама вас чакаюць: прысмакі ад “Смаргонскай карчомкі”, духмяная габрата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”, рамесніцкія рады, сувеніры ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Час правядзення: 11.00 – 15.00.
Уваход на фестываль вольны!
Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).
Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.
Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск з экскурсійным суправаджэннем – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21. Квіткі з трансферам можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/performances/317662 або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.