Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію “Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным”

18 чэрвеня 2022 г. а 17-й гадзіне запрашаем на экскурсію па часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным”, якая ладзіцца ў межах сумеснага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея Л.М.Талстога (г.Масква). Экскурсію правядзе куратар праекта – навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Паліна Мікалаеўна Саўген.

Ілля Рэпін стварыў шэраг партрэтаў Льва Талстога, якія сталі кананічнымі і трывала ўвайшлі ў масавую свядомасць некалькіх пакаленняў. Як бліскучыя мастацкія рашэнні Рэпіна сталі «мемамі» ўжо пры жыцці пісьменніка? Як Рэпін удзельнічаў у стварэнні папулярнага іміджа Талстога? Экспазіцыя спрабуе дэканструіраваць міф пра Талстога і адказаць на пытанне, якая роля ў яго стварэнні належыць Рэпіну.

Мастацкія адкрыцці, зробленыя Рэпіным – вынік блізкіх узаемаадносін абодвух майстроў, якія доўжыліся роўна 30 гадоў. Рэпін адзначаў, што цягнуўся да Талстога “по закону притяжения малых тел к большим”. Талстой здзіўляў яго маштабам сваёй асобы, натхняў сваім унутраным агнём. Рэпін прызнаваўся, што побач з Талстым ён адчуваў сябе як загіпнатызаваны, не падпарадкавацца яго волі было немагчыма…

Экспазіцыя таксама дае магчымасць убачыць сувязь Льва Талстога і Іллі Рэпіна з Беларуссю. Ілля Рэпін стварыў на Беларусі шэраг мастацкіх прац, якія ўвайшлі ў скарбонку сусветнага выяўленчага мастацтва.

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Кошт: уваходны квіток (1,5 – 3 руб.) + экскурсія (6 руб.).

Выстава будзе дзейнічаць па 26 чэрвеня 2022 года.

Папярэдні запіс па тэл.: +375 (17) 395-44-47.

Close Menu