Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

21 сакавіка а 15-й гадзіне запрашаем вас на куратарскую экскурсію па пастаяннай экспазіцыі і мемарыяльных пакоях Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Падчас яе вы зможаце не толькі пазнаёміцца з экспазіцыяй, але і паглыбіцца ў асобныя дэталі і малавядомыя факты з жыцця паэта, завітаць у яго бібліятэку і рабочы кабінет, дзе пануе атмасфера 1950-1970-х гг. Гэта насычаны маршрут, які дае магчымасць асэнсаваць постаць Петруся Броўкі і як выбітную асобу, і як звычайнага чалавека, чый след у культуры куды глыбейшы, чым можа падавацца на першы погляд.

Працягласць куратарскай экскурсіі – 90 хвілін.

Уваходны квіток 15 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu