Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

18 жніўня а 15-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе “Жменя сонечных промняў”, прысвечаную беларускім пісьменнікам-юбілярам 2024 года. Экскурсію правядзе загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціна Кароткіна.

На выставе вы пазнаёміцеся з творчасцю сямі выбітных пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў бягучым годзе: Івана Чыгрынава, Артура Вольскага, Алеся Савіцкага, Аркадзя Куляшова, Максіма Лужаніна, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова.

Тут вы зможаце пабачыць асабістыя рэчы, прадметы адзення, аксесуары пісьменнікаў, фотаздымкі, экслібрысы, кнігі з аўтографамі, пазнаёміцца з іх аўтабіяграфіямі, лістамі, рукапісамі, дакументамі.

Калі вы сапраўдны аматар беларускай літаратуры або толькі пачынаеце ёй цікавіцца, далучайцеся!

Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея!

Квіткі: 10 руб.
Адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
Запіс: +375 (17) 363 94 65, +375 (17) 363 56 21.

Close Menu