Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

27 красавіка аб 11-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію па часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў”. Экскурсію правядзе куратар выставы – мастачка, старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Князева.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя.

Не менш гучныя імёны і аўтараў-мастакоў: Георгій Паплаўскі, Леанід Шчамялёў, Мікалай Гуціеў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Купава, Яўген Ціхановіч, Ала Замай і многія іншыя.

У суправаджэнні дасведчанага супрацоўніка, таленавітага гіда і цікавага чалавека Ірыны Князевай вы зможаце:

  • больш даведацца пра слаўных герояў нашай мінуўшчыны;
  • пашукаць у знаёмых абліччах адметныя рысы, прадстаўленыя праз прызму мастацкага бачання і таленту;
  • паразважаць пра характары герояў і асаблівасці іх мастацкай перадачы;
  • натхніцца на больш сталае і глыбокае вывучэнне роднай гісторыі і літаратуры.

Шчыра запрашаем усіх зацікаўленых! 

Квіткі: 10,00 руб.

Запіс: +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Close Menu