Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія па выставе да 100-годдзя “Маладняка”

27 студзеня а 12-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію па яркай, дзіўнай і незвычайнай выставе нашага музея! “Бурлівага лёту сляды незмярымы” – літаратурна-мастацкая выстава, прымеркаваная да 100-годдзя заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк” .

Куратар экспазіцыі, старшы навуковы супрацоўнік Ірына Князева прадставіць наведвальнікам надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры – 1920-я гады. І, канешне, адну з самых адметных з’яў таго часу – часопіс “Маладняк”, вакол якога паўстала цэлая грамада выбітных маладых пісьменнікаў.

Кошт: 10 рублёў.

Удзел па папярэднім запісе па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65 або праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках. Колькасць месцаў абмежаваная.

Close Menu