Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на канцэртную праграму «Хай ліецца песня сяброўства»

красавіка 2022 г., напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэртная праграма «Хай ліецца песня сяброўства», арганізаваная сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Праграма праводзіцца ў межах сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур «Пад адзіным небам Беларусі», прысвечанага Году гістарычнай памяці. Мерапрыемствы праекта знаёмяць наведвальнікаў музея з культурнай і гістарычнай спадчынай розных нацыянальнасцяў праз прадстаўнікоў іх дыяспар. Напярэдадні свята яднання народаў Беларусі і Расіі чарговае мерапрыемства праекта будзе прысвечана сяброўству і творчаму адзінству дзвюх краін-суседак.

У праграме мерапрыемства – выступленні творчых калектываў і сольных выканаўцаў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: народнага хора і салістаў рускай песні імя А.Нікіцінай, ансамбля «Берега» (кіраўнік – Марыянна Зіганшына), фальклорнага ансамбля «Ляйсян» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» (кіраўнік – Алег Рашкоў), лаурэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандра Валодчанка. Прагучаць вакальныя кампазіцыі і паэтычныя творы на рускай, беларускай, татарскай, башкірскай мовах.

Таксама ўвазе наведвальнікаў мерапрыемства будзе прапанавана выстава, прасвечаная перакладам на рускую мову лепшых літаратурных здабыткаў беларускіх аўтараў.

 

Квіткі: 10 рублёў. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэл. +375 (17) 363-94-65 (музей), +375 (17) 270-82-67 (цэнтр).

Close Menu