Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на інтэрактыўную музейную праграму “Зазвінелі жаўронкаў свірэлі”!
З 2 сакавіка 2020 г. па 6 красавіка 2020 г.
Падчас праграмы кожны ўдзельнік зможа:
- даведацца пра традыцыю гукання вясны на Беларусі;
- зрабіць вясновую птушку;
- пачуць вясновыя песні-заклічкі;
- станчыць старажытны танец, павадзіць вясновы карагод;
- выратаваць вясну ад Пужайлы і Пужайніцы;
- пагуляць у вясновыя гульні і шмат іншага.
Папярэдні запіс абавязковы.
Тэлефон для даведак і запісу: (017) 334-56-21
г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
Група да 20 чалавек.
Кошт: 5 руб. з кожнага ўдзельніка
