Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на вечар паэзіі і класічнай музыкі!

10 лістапада а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе літаратурна-музычная імпрэза ў рамках праекту “Вежа міру”.

У гэты восеньскі вечар прагучаць вершы выдатных беларускіх пісьменнікаў Максіма Лужаніна, Яўгеніі Пфляўмбаум, Аркадзя Куляшова, Максіма Гарэцкага і Майсея Кульбака, якія для вас прачытае Яна Уладыка.

А музычных фарбаў мерапрыемству дадасць выступленне ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Шэдэўры музычнай класікі: ад Баха да Шастаковіча”. У выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Марыі Доўжык (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка), Веранікі Кунічкінай (фартэпіяна), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Целяпнёва (кларнет) будуць прадстаўлены творы сусветна вядомых аўтараў І. С. Баха, М. Глінкі, Я. Сібеліуса, Э. Грыга, А. Цфасмана, Я. Кларка, Д. Шастаковіча.

Дырыжор – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu