15 лютага а 12-й гадзіне запрашаем на экскурсію па выставе “Дарога да міру”, падрыхтаваную ў межах міжнароднага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).
Экскурсію правядзе куратар праекта з боку нашага музея – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Князева.
Героі выставы – пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў.
Дзевяць аўтарскіх інсталяцый – прасторавых вобразаў, дапоўненых фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, прапануюць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.
Мастакі выставы – Наталля Раманава, Алена Ірхіна і Аляксей Мазгавой.
Кошт: 10р. з чалавека.
Запіс па тэл. +375 17 395-44-47 або праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Запрашаем далучыцца!