Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на экскурсію “Багдановічава Мадонна”

“Максім Багдановіч любіць адзначыць два моманты – прыгажосць дзявоцтва і прыгажосць мацярынства; гарманічнае аб’яднанне двох момантаў ён бачыць у вобразе “Мадонны” – зазначаў літаратуразнаўца Іван Замоцін.

У вершах Максіма Багдановіча мы сустракаем  і малое дзяўчо, і пекную паненку, і будучую маму, якая чакае з’яўлення на свет свайго малога птушанятка.

Напярэдадні Дня маці запрашаем да нас у Літаратурны музей Максіма Багдановіча на экскурсію “Багдановічава Мадонна”. Заглыбімся ў вобразы і лёсы, разам з паэтам паспрабуем разгадаць таямніцу самага вялікага сакрэта жыцця – з’яўлення новага чалавека. Праходзячы праз музейныя залы, паўзіраемся ў вобразы на фотакартках і ў радкі лістоў і вершаў – распавядуць яны багата.

 

Запрашаем 12 кастрычніка ў 18.30!

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэлефон: 8 017 363 07 61.

 

Уваходны квіток: 3 рублі.

Close Menu