“Максім Багдановіч любіць адзначыць два моманты – прыгажосць дзявоцтва і прыгажосць мацярынства; гарманічнае аб’яднанне двох момантаў ён бачыць у вобразе “Мадонны” – зазначаў літаратуразнаўца Іван Замоцін.
У вершах Максіма Багдановіча мы сустракаем і малое дзяўчо, і пекную паненку, і будучую маму, якая чакае з’яўлення на свет свайго малога птушанятка.
Напярэдадні Дня маці запрашаем да нас у Літаратурны музей Максіма Багдановіча на экскурсію “Багдановічава Мадонна”. Заглыбімся ў вобразы і лёсы, разам з паэтам паспрабуем разгадаць таямніцу самага вялікага сакрэта жыцця – з’яўлення новага чалавека. Праходзячы праз музейныя залы, паўзіраемся ў вобразы на фотакартках і ў радкі лістоў і вершаў – распавядуць яны багата.
Запрашаем 12 кастрычніка ў 18.30!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон: 8 017 363 07 61.
Уваходны квіток: 3 рублі.